Беларуская Служба

Міністэрства прамысловасці Беларусі стала часткай расійскай абароннай замовы

12.06.2026 13:21
Гэта вынікае з новага расследавання BELPOL, у якім гаворыцца пра тое, як Міністэрства прамысловасці Беларусі і структуры беларускага ВПК удзельнічаюць у пастаўках ваеннай прадукцыі для Расіі.
Ілюстрацыйнае фотаBelpol/Screenshot z Youtube

Беларускі ВПК і звычайныя прадпрыемствы працавалі на вайсковыя патрэбы Расіі. Размова ідзе пра дэталі для рэактыўных і артылерыйскіх снарадаў, ваеннай оптыцы, МАЗах, аўтацыстэрнах і сістэмах адлюстравання інфармацыі. Міністэрства прамысловасці Беларусі не проста выконвае асобныя замовы. Лукашэнкаўскія чыноўнікі прапаноўвалі Расіі пашыраць вытворчасць ваеннай прадукцыі і выкарыстоўваць вольныя магутнасці беларускіх заводаў для патрэб расійскага абароннага комплексу, заяўляюць прадстаўнікі BELPOL.

Следчыя сцвярджаюць, што праз Мінпрам прасоўваліся прапановы для Расіі, абмяркоўвалася загрузка заводаў, пашырэнне вытворчасці і выкарыстанне свабодных магутнасцяў. У арганізацыі ёсць інфармацыя пра датычнасць БелОМА, МАЗ, Легмаш, Мінскага падшыпнікавага заводу, БАЗ, Віцебскага заводу электравымяральных прыбораў, ІЦЦ «Гарызонт» да вырабу вайсковай прадукцыі для Расіі.

Крыніца: BELPOL/юл